Падключыцца да грамадскай сеткі Free Wi-Fi Minsk неўзабаве атрымаецца на плошчы Свабоды, а таксама ў раёне Палаца спорту і на 12 станцыях мінскага метро. Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на «Дзелавую сетку».

Пункты доступу будуць працаваць у двух дыяпазонах — 2,4 і 5 Ггц. Магчымасць падключэння ў дыяпазоне 5 Ггц дазволіць «істотна павысіць узровень абслугоўвання». Каналы ў дыяпазоне 2,4 Ггц перагружаныя, узровень прыманага сігналу на гэтай частаце на прыладах карыстальнікаў зніжаецца.

Цяпер сетка Free Wi-Fi Minsk працуе на станцыях метро «Кастрычніцкая» і «Купалаўская». Да чэрвеня гэтага года яна таксама стане даступная на станцыях «Пятроўшчына», «Плошча Леніна», «Уручча», «Аўтазаводская», «Першамайская» і «Няміга». У другой палове года пункты доступу паставяць на станцыях «Плошча Якуба Коласа», «Акадэмія навук», «Магілёўская» і «Каменная Горка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0