Дзяніс Ціханенка, памочнік дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай, праводзіць у інтэрнэце «папярэднія прэзідэнцкія выбары — 2020». Каб паўдзельнічаць у іх, трэба мець Google-акаунт.
Ілюстрацыйны здымак. Фота Сяргея Гудзіліна.
Як сцвярджае Ціханенка, па стане на 11:00 14 студзеня прагаласавала 34 тысячы акаўнтаў.
Каму з беларускіх палітыкаў дасталася іх падтрымка?
1. Байкот — 22,9%
2. Ганна Канапацкая — 20,5%
3. Павел Севярынец — 15,8%
4. Супраць усіх — 12,9%
5. Таццяна Караткевіч — 7%.
Пасля ідуць Юрась Губарэвіч, Аляксандр Лукашэнка, Андрэй Дзмітрыеў, Рыгор Кастусёў і іншыя палітыкі.





