Чытач Hrodna.life Ігар Мікалайчык падзяліўся цікавым відэа, якое ён зняў на мінулых выходных у Пышках (Гродна). Падчас прагулкі хлопец заўважыў незвычайную карціну: сабака з задавальненнем катаецца на арэлях.

«Сустрэў дзядулю на Сцежцы здароўя ў Пышках, ён са сваім сабакам часцяком там шпацыруе і пры гэтым катае яго на арэлях. Гэтую карціну я бачыў некалькі разоў, а цяпер вырашыў зняць на відэа», — распавёў Ігар.

Са слоў хлопца, сабака сам заскоквае на арэлі, а гаспадар яго разгойдвае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?