Міністэрства культуры прыняло пастанову наконт мінскага раёна Асмалоўка, які яшчэ нядаўна хацелі знесці. Дакумент апублікаваны на сайце pravo.by.
Пабудовы ў раёне вуліц Старавіленская — Кісялёва — Багдановіча — Чычэрына — Куйбышава — Пашкевіч — Камуністычная — праспект Машэрава будуць знаходзіцца пад аховай дзяржавы.
Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці трэцяй катэгорыі атрымаюць 11 будынкаў:
- Багдановіча, 6 / Пашкевіч, 1,
- Багдановіча, 8,
- Багдановіча, 10,
- Багдановіча, 31 / Камуністычная, 42,
- Багдановіча, 33,
- Камуністычная, 3 / Куйбышава, 21,
- Камуністычная, 5,
- Камуністычная, 6 / Чычэрына, 7,
- Куйбышава, 19,
- Пашкевіч, 9 / Чычэрына, 2,
- Пашкевіч, 11/ Куйбышава, 17.
Акрамя таго, забараняецца змяненне вышыні, архітэктурных рашэнняў і дэкарацыі фасадаў будынкаў, у тым ліку і тыпавых двухпавярховых будынкаў. Забудова прызнана гістарычна каштоўнай.
Кварталы Асмалоўкі аднесеныя да зоны рэгулявання забудовы. Гэта азначае, што там забараняецца ўзвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за адзнаку, пазначаную ў дакуменце.
Пяць прычын, чаму Асмалоўка не павінна быць знесеная
Міхал Анемпадыстаў: Асмалоўка — апошні кавалак горада, які перадае атмасферу паваеннага Мінска
Стась Карпаў: Навошта мне Асмалоўка? А навошта вам, каб яе не было?





