Аварыя адбылася 14 студзеня, каля 21.00, на 41-м кіламетры трасы Р53 Слабада — Навасады, піша mlyn.by
30-гадовы кіроўца аўтобуса, які ехаў з Масквы ў Мінск, не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху, а затым у кювет, дзе транспартны сродак перакуліўся на бок.
У выніку ДТЗ адзін з пасажыраў аўтобуса - 25-гадовы мінчук - атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны.





