З пачатку зімовага перыяду ў Беларусі патанулі 18 чалавек, паведаміў журналістам старшыня Таварыства ратавання на водах (Асвод) Анвар Ігамбердыеў, піша БЕЛТА.
«Апошні выпадак адбыўся ў Бабруйску, дзе патануў 14-гадовы падлетак», - сказаў Анвар Ігамбердыеў.
У 2018 годзе ад усіх відаў утапленняў ў краіне загінулі 374 чалавекі. «Гэта найменшы паказчык за апошнія 46 гадоў. На жаль, ёсць рост гібелі непаўналетніх на 16,3%. Летась патанулі 30 непаўналетніх, у 2017 годзе - 25», - адзначыў старшыня Асвода.





