Раней МЗС Расіі апублікаваў каментар, у якім асудзіў перайменаванне Македоніі і заклікаў разгледзець гэтае пытанне ў Радзе Бяспекі ААН.

У грэчаскім ведамстве заявілі, што каментар Масквы «не сумяшчальны з узроўнем дружалюбных адносін дзвюх краін».

«Зварот да палітычнага развіцця ўнутраных падзей у дружалюбных краінах з боку расійскага МЗС не адпавядае ўзроўню, які характарызуе адносіны паміж Грэцыяй і Расіяй, і даўнім сувязях дружбы паміж нашымі народамі», — гаворыцца ў заяве.

У ведамстве падкрэслілі, што каментар МЗС Расіі ігнаруе грэчаскія дэмакратычныя інстытуты і з'яўляецца ўмяшальніцтвам ва ўнутраныя справы краіны.

Таксама Афіны папракнулі Маскву тым, што тая гадамі прызнавала былую югаслаўскую рэспубліку Македонія як «Рэспубліку Македонія», ведаючы пра датклівае стаўленне грэчаскага народа да гэтай назвы.

«Мы чакаем, што МЗС Расіі ў далейшым будзе ўстрымлівацца ад такіх заяў, якія з'яўляюцца ўмяшаннем ва ўнутраныя справы Грэцыі», — гаворыцца ў заяве МЗС Грэцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0