Пасля таго, як Грэнэл яшчэ ў канцы снежня прыгразіў санкцыямі фірмам, ён цяпер па электроннай пошце разаслаў шэрагу нямецкіх кампаній пагрозлівыя лісты.

«Мы зноў падкрэсліваем, што фірмы, якія ўдзельнічаюць у расійскім сектары экспарту энергіі, займаюцца тым, што звязана са значнай рызыкай санкцый. У выніку фірмы, якія падтрымліваюць збудаванне «Паўночнага патоку — 2» і «Турэцкага патоку», актыўна падрываюць бяспеку Украіны і Еўропы», — гаворыцца ў лісце Грэнэла.

Амбасадар ЗША таксама заявіў, што Еўрасаюз, ажыццяўляючы гэтыя праекты, трапляе ў залежнасць ад Расіі.

МЗС Нямеччыны раскрытыкаваў дзеянні Рычарда Грэнэла, заявіўшы, што яны супярэчаць дыпламатычнай практыцы.

Са свайго боку, прадстаўнік Грэнэла заявіў, што ліст пасла варта ўспрымаць не як пагрозу, а як «яснае пасланне амерыканскай палітыкі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна