13 студзеня каля 23.30 у адной з кватэр Магілёва пачалі сварыцца былыя муж і жонка, паведамляе УСК па Магілёўскай вобласці.
64-гадовы мужчына ўзяў бутэльку з кіслатой і паспрабаваў абліць твар сваёй былой жонцы. 50-гадовая жанчына ўхілялася, аднак усё ж атрымала каля 20% апёкаў галавы і цела. Былая жонка выбегла з кватэры.
Падазраваны раней двойчы судзімы за пагрозы забойствам былой жонцы. Мужчыну затрымалі.





