Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 22 студзеня выпускае ў абарачэнне паштовы блок «100 гадоў беларускай дыпламатычнай службе».
На блоку — эмблема Міністэрства замежных спраў, у супрацоўніцтве з якім падрыхтаваны праект.
Беларуская дыпламатычная служба вядзе свой афіцыйны адлік ад 22 студзеня 1919 года. У гэты дзень у газеце «Звязда» было апублікавана першае абвяшчэнне пра пачатак дзейнасці Камісарыята па замежных справах ССРБ.





