Шмат шуму нарабіла гісторыя, якая адбылася на выходных у мінскім метро, дзе юнак выгнаў з вагона чалавека ў кубанскай казацкай шапцы.
Пра яе ўжо паведамілі нават цэнтральныя расійскія СМІ, выкарыстаўшы ў прапагандысцкім ключы.
Чытайце: НТВ: Хто ў страшным сне мог прадказаць, што ў Беларусі будуць нападаць на людзей толькі таму, што яны рускія?
«Наша Ніва» паспрабавала адшукаць чалавека ў шапцы, але пакуль у нас нічога не атрымалася.
«Казак», якога выгналі
Кіраўнік арганізацыі «Казацкі спас» Пётр Шапко, які ў Беларусі аб'ядноўвае вакол сябе людзей, якія лічаць сябе «казакамі», сказаў «Нашай Ніве», што яму таксама невядомы чалавек з відэа.
«Мы таксама яго шукаем, ні ў адным казацкім таварыстве яго не ведаюць», — сказаў Шапко.





