Драма адбылася ўдзень 12 студзеня. У міліцыю патэлефанавала жанчына і скрозь слёзы распавяла, што яе, на вачах у дваіх маленькіх дзяцей, збіў муж. Маці баялася за сваё жыццё. Калі на месца здарэння прыехала група затрымання Дэпартамента аховы, яна разам з дзецьмі хавалася ў спальні.

Раз'юшаны муж сустрэў супрацоўнікаў з нажом і сякерай у руках. Ён быў моцна п'яны і без бою здавацца не збіраўся. Прыйшлося выклікаць падмацаванне. 28-гадовага мужчыну папярэдзілі, што калі ён «пойдзе ў атаку», то група затрымання будзе ўжываць табельную зброю.

Абстаноўка ў звычайнай хойніцкай кватэры была гарачая. У выніку прыехаў другі нарад міліцыі, і дэбашыра пасля доўгіх перамоў усё ж такі ўдалося затрымаць.

Распачалі крымінальную справу. Мужчына быў раней судзімы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?