Беларуская аўтамабільная асацыяцыя назвала самыя прадаваныя маркі аўтамабіляў, а таксама самыя папулярныя мадэлі.

Першае месца ў рэйтынгу займае «Лада Веста» (5269 прададзеных аўто ў 2018 годзе).

Лада Веста.

Лада Веста.

На другім месцы знаходзіцца «Фальксваген Пола» — 4908 машын, на трэцім — «Рэно Логан» з 3250 машынамі.

На чацвёртым месцы «Рэно Сандэра Стэпуэй», удалося прадаць 2976 аўтамабіляў. На пятым — «Рэно Дастэр» (2359).

Шостае месца — «Джылі Атлас» (2315 машын).

Сёмае месца заняла «Шкода Рапід» — 1972 машыны, восьмае — «Лада Ларгус» (1950 машын).

Завяршаюць дзясятку самых папулярных мадэляў «Рэно Каптур» (1783 аўто) і «Хёндэ Крэта» — 1346 машын.

Што тычыцца марак, тут рэйтынг наступны (колькасць прададзеных машын):

  1. Рэно 11310
  2. Лада 10481
  3. Фальксваген 6933
  4. Джылі 3304
  5. Шкода 3243
  6. Нісан 3091
  7. Кіа 2682
  8. Хёндэ 2448
  9. ГАЗ 2392
  10. Форд 1110
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна