Незвычайную гісторыю распавёў у сваім фэйсбуку інтэрнэт-карыстальнік Сяргей Цярэшчанкаў са Смаленска.

Ён сцвярджае, што яго сябар нядаўна ездзіў у Беларусь. На вакзале ў Мінску да сябра нібыта падышлі некалькі дзецюкоў і загаварылі з ім на беларускай мове.

Цярэшчанкаў сцвярджае, што сябар папрасіў людзей перайсці на рускую мову, на што нібыта атрымаў у адказ «Акупанты! Чамадан! Вакзал! Расія!»

Працягвалася гісторыя як у сапраўдным расійскім баевіку — маладыя людзі нібыта ўдарылі дзіця расіяніна, ён адрэагаваў, і беларускія хуліганы збеглі.

«Ау! Мінчукі любімыя, сябры мае… Што гэта? Варыянт малапольскай Шумерыі раскручваецца ў вас? Чаго чакаць нам? Заяў пра акупацыю брацкай рэспублікі? Патрабаванняў кампенсацый і вяртання спрадвечна-беларускага Смаленска?»,

— пытаецца Цярэшчанкаў, які мае ў фэйсбуку больш за тысячу сяброў.

Характэрна, што ні ў самім допісе, ні ў каментарах пад допісам Цярэшчанкаў так і не змог патлумачыць, якое поўнае імя яго сябра, калі і ў якім месцы адбылося здарэнне.

Пра гэтага міфічнага «сябра» ён напісаў толькі агульнымі фразамі. І сам сябар не распавёў пра гісторыю, таму што быццам не карыстаецца інтэрнэтам.

Многія расійскія карыстальнікі ў каментарах паверылі ў гэтую гісторыю, а беларускія і ўкраінскія выказвалі скепсіс.

Дзіўна, што ў Мінску, які ўтыканы вулічнымі камерамі, ніхто не зафіксаваў гэтай гісторыі, што адразу ставіць пад пытанне яе рэальнасць.

На старонцы Цярэшчанкава знаходзіцца вялікая колькасць украінафобскай і антызаходняй прапаганды, фэйкавых навін.

У момант напісання матэрыялу допіс знік са старонкі Цярэшчанкава.

Гэта прымушае нас зрабіць выснову, што гісторыя была прыдуманая пасля прагляду прапагандысцкіх тэлеперадач расійскага тэлебачання.

Чытайце таксама:

Дзмітрый Кісялёў: Калі ў Мінску вырашаць застацца без Расіі, Беларусі проста не будзе ВІДЭА

НТВ: Хто ў страшным сне мог прадказаць, што ў Беларусі будуць нападаць на людзей толькі таму, што яны рускія?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?