Фота Сяргея Гудзіліна
У пятніцу надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты, за якімі пачне паступаць больш халоднае паветра. Днём у многіх раёнах — мокры снег з дажджом. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 3 да +3, але ўжо ў другой палове дня па паўночным захадзе краіны яна пачне паніжацца да мінус 4 - мінус 6.
У суботу і нядзелю, 19-20 студзеня, чакаецца невялікі мароз, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег, галалёдзіца. Уначы 3-9 градусаў марозу, месцамі пры праясненнях да 10-12 марозу.
Днём чакаецца ад нуля да мінус 6.
У панядзелак ноччу складзе мінус 3 — мінус 10, пры праясненнях пераважна па поўдні краіны — 11—14 градусаў марозу. Днём будзе 2-9 градусаў марозу
У аўторак ноччу 5—12 градусаў марозу, пры праясненнях - ад мінус 13 да мінус 18.
Днём мінус 3-10.





