Кіроўца таксі ў ліпені 2015 года падвозіў дзяўчыну. Ён даведаўся, што яна «аказвае паслугі інтымнага характару за ўзнагароджанне».
Мужчына прапанаваў дзяўчыне супрацоўніцтва: ён распавядаў пра яе паслугі сваім пасажырам, яна, у сваю чаргу, аддавала яму 50 даляраў за кожнага кліента, расказалі ў Следчым камітэце.
Бізнэс-адносіны паміж 50-гадовым мужчынам і 30-гадовай дзяўчынай доўжыліся да студзеня.
Заведзена крымінальная справа. Мужчыну пагражае да пяці гадоў.





