Ад сёння яго можна спампаваць у App Store і Google Play

Усе новыя функцыі, тарыфы і прапановы сэрвісу Uber будуць даступныя ў Uber BY, а дадаткам Uber можна будзе скарыстацца толькі за мяжой. У гонар выпуску новага дадатку карыстальнікі могуць атрымаць зніжкі да 40%, паведамілі ў кампаніі.

Для гэтага пры замове паездкі ў Uber BY трэба пазначыць канчатковую кропку маршруту і выбраць аплату картай. Зніжкі дзейнічаюць з 17 да 31 студзеня.

У дадатку з'явіліся функцыі, якіх няма ў папярэдняй версіі. Зараз можна напісаць каментар да замовы; дадаць прамежкавыя адрасы, калі па дарозе трэба кудысьці заехаць; пакінуць кіроўцу чаявыя, якія спішуцца проста з карты, паглядзець гісторыю паездак.

Акрамя таго, Uber BY ўмее рэкамендаваць альтэрнатыўныя пункту пасадкі, да якіх можна за пару хвілін дайсці пешшу, каб з'ехаць хутчэй і танней.

Пры рэгістрацыі трэба ўвесці нумар тэлефона, які быў прывязаны да Uber, і ў новы дадатак Uber BY аўтаматычна дададуцца гісторыя паездак, любімыя адрасы, прывязаныя плацежныя карты і электронная пошта для справаздач аб замовах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0