Здарэнне адбылося ў адным з інтэрнатаў Віцебска. Пра выпадак паведамляе абласная міліцыя.
Хлопец 23 гадоў выявіў у рэчах маці невядомы кашалёк з банкаўскімі карткамі і вырашыў, што яна яго скрала. Тлумачэнні жанчыны, што яна яго проста знайшла, хлопца не задаволілі. Ён вырашыў выбіць з яе праўду і нанёс мноства удараў бейсбольнай бітай. Затым выйшаў на вуліцу і расказаў выпадковым міліцыянтам.
Жанчыну 52 гадоў у цяжкім стане адвезлі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. У момант нападу хлопец быў цвярозы, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.





