Гэтым жа вечарам на вялікім экране можна будзе ўбачыць першы эпізод новага сезона ютуб-серыяла «Хачу дамоў» Леаніда Пашкоўскага. Каб далучыцца да паказу, неабходна прайсці спецыяльны кінатэст на сайце фестывалю да 20 студзеня ўключна.

Сёлета ў конкурснай праграме Міжнароднага фестывалю мабільнага кіно velcom Smartfilm удзельнічае 334 работы з больш чым 60 краін свету. З Беларусі — 71 работа, канкурэнцыю ім склалі відэаэсэ з Англіі, Германіі, Іспаніі, Італіі, ЗША, Японіі, Францыі. Ёсць і тыя, хто бяруць удзел у фестывалі ўпершыню: рэжысёры з Венгрыі, Венесуэлы, Карэі, Сірыі, Швейцарыі і ЮАР.

У спіс найлепшых, на думку гледачоў, работ увайшлі дзевяць фільмаў з Беларусі — «Анёл на Раство», «Вера», «Кватарант», «Эфект Молі», «Тэрапія», «First day», «У год свінні», «Я дапамагу табе ўстаць» і «Народжаныя ў цені», а таксама адна работа з Расіі — стужка «Вандроўка» пра ўзыходжанне на Эльбрус. Гэтыя фільмы і прадставяць у межах спецыяльнага паказу для народнага журы, дзе шляхам вочнага галасавання гледачы вызначаць пераможцу.

Акрамя конкурсных работ, упершыню на вялікім экране будзе прадстаўлена пілотная серыя трэцяга сезона «Хачу дамоў» — дакументальнага ютуб-серыяла беларуса Леаніда Пашкоўскага. Новы эпізод відэадзённікаў прысвечаны Тыбету: у сваім фільме Леанід распавядзе гісторыю рэгіёна, падзеліцца сваімі ўражаннямі ад багацця прыроды і асаблівасцямі жыцця, пазнаёміць гледачоў з некаторымі каларытнымі персанажамі, пакажа жыццё качавых пастухоў тыбецкіх якаў і побыт звычайнай тыбецкай гаспадаркі. На ютуб-канале прэзентацыя новага сезона «Хачу дамоў» адбудзецца ў лютым.

Каб стаць сябрам народнага журы і трапіць на паказ шорт-ліста, неабходна прайсці кінатэст. Ён уключае ў сябе 10 пытанняў як пра мастацкія фільмы, так і пра стужкі нон-фікшн — адпаведна тэме фестывалю «Заснавана на рэальных падзеях». Вызначыць па кадру з фільма режысёра, выканаўцу галоўнай ролі ці расказаную ў ім сапраўдную гісторыю, адрозніць выдумку ад рэальнасці, назваць героеў фільма, якія існавалі ў рэчаіснасці, — такая задача пад сілу толькі сапраўдным аматарам кіно. У выпадку паспаховага праходжання іспыту з вамі звяжуцца арганізатары, якія і паведамяць дэталі будучага мерапрыемства.

Паралельна з народным галасаваннем сваю адзнаку фільмам-удзельнікам выстаўляюць і сябры прафесійнага журы. Хто стане найлепшым у кожнай з намінацый, а каму дастануцца спецыяльныя прызы фестывалю — у намінацыях «Найлепшы баёпік», «Найлепшы сцэнар, заснаваны на рэальных падзеях», а таксама ў партнёрскай намінацыі #seemore ад Huawei, — можна будзе даведацца ў канцы месяца: вынікі velcom Smartfilm-2018 будуць падведзеныя 31 студзеня. Усе работы з шорт-ліста фестывалю, а таксама некаторыя фільмы-пераможцы мінулых гадоў будуць даступныя для прагляду ў спецыяльным раздзеле відэасэрвісу Voka.

Восьмы Міжнародны фестываль мабільнага кіно velcom Smartfilm — гэта пляцоўка для рэалізацыі смелых ідэй і незвычайных гісторый у знятым на смартфон караткаметражным кіно. Дэвіз сёлетняга фестывалю — «Заснавана на рэальных падзеях». Арганізатарамі выступаюць кампанія velcom і Міністэрства культуры Беларусі, генеральны партнёр — кампанія Huawei.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?