У Беластоку завялі дзясяткі крымінальных спраў супраць беларусаў, што прыкідваліся палякамі. Ілжэ-палякам пагражае да 5 гадоў турмы, паведамляе euroby.info.

У суд Беластока паступіла першая крымінальная справа ў дачыненні да ілжэ-паляка. Абвінавачаны 34-гадовы беларус Дзмітрый М. выкарыстаў падробленыя дакументы аб сваёй прыналежнасці да польскага народа.

Беларус падаваў дакументы на атрыманне карты паляка ў Беластоку ў мясцовае ваяводскае праўленне. У якасці доказу сваёй сувязі з Польшчай прадставіў пасведчанне аб нараджэнні. Як аказалася, графа аб нацыянальнай прыналежнасці маці «полька» была падробленай. Прынамсі, так заяўляе пракуратура.

Звычайна падобныя справы да суда не даходзяць. Ілжэ-палякі прызнаюць віну, ідуць на пагадненне са следствам і абыходзяцца штрафамі.

У дадзеным выпадку беларус не згодны з абвінавачваннем. Менавіта таму справу разглядае суд. Калі беларуса не апраўдаюць, яму пагражае да 5 гадоў турмы.

Паводле інфармацыі польскай пракуратуры, у Беластоку распачалі дзясяткі падобных крымінальных спраў у дачыненні да людзей, якія выкарыстоўваюць падробленыя дакументы аб прыналежнасці да польскага народа. Ілжэ-палякі сталі масава выяўляцца ў Польшчы з 2018 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0