Пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч у інтэрв'ю тэлеканалу Расія-24 заявіў, што Беларусь гатовая да пераходу на наступны ўзровень інтэграцыі з Расіяй.

— Але на цяперашнім этапе нашы партнёры паставілі пытанне аб тым, што яны гатовыя да пераходу на наступны ўзровень развіцця інтэграцыі — ёсць такі цяпер модны тэрмін — роўныя ўмовы гаспадарання. Што гэта такое? Гэта роўныя канкурэнтныя ўмовы для ўсіх суб'ектаў эканомікі — расійскіх і беларускіх, гэта роўны доступ да паліўна-энергетычных рэсурсаў, да бюджэтных рэсурсаў, да бюджэтных крэдытаў. Гэта добрая ідэя, мы даўно да гэтага разам ішлі.

Але, па словах Бабіча, гэты ўзровень інтэграцыі прадугледжвае вырашэнне цэлага шэрагу задач «па ўніфікацыі і гарманізацыі заканадаўства — мытнага, падатковага, тарыфнага, акцызнага, крэдытнага, нашай эканамічнай палітыкі, вайскова-тэхнічнай палітыкі, прамысловай палітыкі». А для гэтага, дадаў Бабіч, трэба прыняць цэлы шэраг рашэнняў, якія былі прадпісаны саюзным дагаворам 1999 года.

На пытанне вядучага, ці супраціўляецца Беларусь больш цеснай інтэграцыі, Бабіч адказаў:

— Нельга сказаць, што нехта супраціўляецца, таму што так прадметна мы гэтую працу толькі пачынаем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0