52-гадовая бабруйчанка ішла па вуліцы, калі двое невядомых вырвалі ў яе з рук пакет з пакупкамі і збеглі. Наўрад ці яны ведалі, што было ў пакеце — сподняя бялізна і тры наборы для шыцця. Агульны кошт скрадзенага — 54 рублі.

Хаваліся злачынцы нядоўга: неўзабаве іх затрымала міліцыя. Зладзюжкамі аказаліся 30-гадовая беспрацоўная, раней несудзімая бабруйчанка і яе 38-гадовы сужыцель, таксама беспрацоўны, раней судзімы.

Ім пагражае абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?