У інстаграм-канале novosti_novopolotsk.polotsk з'явілася відэа з камеры назірання на будынку «Полацк-Шкловалакно». На запісу відаць, як легкавы аўтамабіль заносіць і ён заязджае ў натоўп на прыпынку грамадскага транспарту.

Інцыдэнт адбыўся 15 студзеня. На прыпынак пад'язджаў аўтобус, людзі рыхтаваліся да пасадкі. Многія стаялі спіной да аўтамабіля, які заносіла проста на іх. Іншыя паспелі заўважыць машыну і адбегчы. Аўтамабіль уехаў у натоўп, людзі ўпалі.

Пасля гэтага кіроўца легкавога аўтамабіля з'ехаў за межы бачнасці камеры.

На шчасце, у здарэнні ніхто сур'ёзна не пацярпеў.

Кіроўцу аўтамабіля затрымалі супрацоўнікамі ДАІ па месцы жыхарства, ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Аўтамабіль праваахоўнікі знайшлі кінутым на вуліцы за кіламетр ад дома.

На 31-гадовага жыхара Полацка склалі сем адміністрацыйных пратаколаў. Раней ён ужо быў пазбаўлены правоў за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0