Грашовыя пераводы беларусам з-за мяжы ў 2018 годзе скараціліся на 12,75% у параўнанні з 2017 годам, паведамляе БелТА.
Агульная сума пераводаў у Беларусь праз міжнародныя сістэмы ў 2018 годзе склала $326,04 мільёна супраць $373,67 мільёна ў 2017 годзе.
За мінулы год з Беларусі адправілі грашовых пераводаў на $175,014 мільёна. Гэта на 6,3% больш, чым у 2017 годзе, калі адправілі $164,568 мільёна.
Сярэдняя сума аднаго пераводу ў Беларусь склала $287,67, з Беларусі — $364,2.





