Былы расійскі баксёр, дэпутат Дзярждумы Мікалай Валуеў на Вадохрышча выкупаўся ў палонцы. Відэа ён апублікаваў на сваёй старонцы ў Instagram. «У дэпутата нават рукі прымярзалі да металічнай драбіны», — удакладняе Пяты канал.

Карыстальнікі сацсеткі звярнулі ўвагу на струмень, які б'е з-пад вады, і зрабілі выснову, што вада, куды акунуўся Валуеў, падагравалася. «Па ходу там падагрэў стаіць))))», — выказалі здагадку карыстальнікі. «Лёд асаблівы, спецыяльны! Не растае зусім», — напісаў адзін з каментатараў.

Паводле інфармацыі Пятага канала, Валуеў акунуўся ў палонку ў вёсцы Сяргі Усевалажскага раёна (Ленінградская вобласць). Тэлеканал, спасылаючыся на словы палітыка, перадае, што на момант купання тэмпература склала мінус 22 градусы. Аднак насамрэч было не халадней за мінус 12, піша лента.ру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0