Каля 170 мігрантаў, мусіць, загінулі ў Міжземным моры пасля таго, як два караблі патанулі па дарозе з Лівіі і Марока ў Еўропу.

Пра гэта паведамляе Deutsche Welle.

Тры мігранты, якіх выратаваў італьянскі флот, паведамілі, што 120 чалавек былі на караблі, што патануў у пятніцу. Большасць пасажыраў былі з Заходняй Афрыкі.

Карабель выйшаў з берагоў Лівіі ў чацвер вечарам і пачаў тануць прыкладна праз 10—11 гадзін. На борце былі дзесяць жанчын і двое дзяцей, астатнія — мужчыны.

Лівія адправіла гандлёвы карабель у раён, дзе затанула судна з мігрантамі, але яму не ўдалося нікога знайсці.

Яшчэ 53 мігранты, якія пакінулі Марока ў кірунку Іспаніі, таксама, мабыць, загінулі. 

У мінулым годзе каля 2297 мігрантаў загінулі або прапалі ў Міжземным моры, а 116 959 чалавек дасягнулі Еўропы марскім шляхам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0