Уладзімір Сямашка, фота Сяргея Гудзіліна

Уладзімір Сямашка, фота Сяргея Гудзіліна

Пра гэта пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка сказаў у інтэрв'ю ТАСС.

Па яго словах, выхад на рашэнні па паглыбленні эканамічнай інтэграцыі Расіі і Беларусі можа заняць, «магчыма, паўтара-два гады».

«Трэба дакладна вызначыцца, што з дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы 1999 года выканана, што зроблена не ў поўнай меры, якія палажэнні страцілі актуальнасць, якія моманты, важныя для саюзнай інтэграцыі, наадварот, зусім не адлюстраваны ў гэтым дакуменце альбо маюць патрэбу ў дэталізацыі. Трэба думаць пра плюсы і мінусы ўвядзення адзінай валюты, адзінага эмісійнага цэнтра, адзінага падатковага кодэксу. Але гэта ўсё складаныя пытанні», — канстатаваў Сямашка.

«Так, напрыклад, што тычыцца ўніфікацыі падаткаабкладання, трэба браць пад увагу, што ў нас розная структура напаўняльнасці бюджэтаў. У вас [у Расіі] пераважае нафта і газ, у нас — вытворчасць: БелАЗ, МАЗ, МТЗ», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0