Аналіз паказвае, што патэнцыял знойдзенага з'яўляецца вельмі вялікім. Пасля заканчэння даследаванняў пачнецца здабыча каштоўных металаў.

«Брытанская кампанія Adria Metal апублікавала інфармацыю аб выяўленні радовішча значнай колькасці каштоўных металаў на глыбіні 72 метры недалёка ад горада Варэш у Босніі і Герцагавіне. Гэтыя залежы ўключаюць 18,3% цынку, 10,7% волава, 2,5 грама золата на тону зямлі, 211 грамаў срэбра на тону зямлі, а таксама 2,5% медзі і 25% барыту», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што такія звесткі паказваюць на тое, што патэнцыял гэтых пакладаў з'яўляецца вельмі вялікім.

На дадзены момант працягваюцца металургічныя, геатэхнічныя і гідрагеалагічныя даследаванні, пасля завяршэння якіх і атрыманне неабходных дазволаў пачнецца фактычная эксплуатацыя гэтага радовішча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?