Юрый Стыльскі.

Юрый Стыльскі.

Юрый выклаў кавалакі перапіскі з «дачкой» у сторыз, папярэдне замазаўшы яе імя і фота. «Хай пакуль гэтая светлавалосая 15-гадовая дзяўчына будзе ў статусе інкогніта», — патлумачыў Юрый.

З перапіскі вынікае, што маці гэтай дзяўчыны завуць Ганна. Жанчына доўга хавала ад дачкі імя бацькі, паабяцаўшы, што распавядзе праўду, каліі тая крыху пасталее. І вось гэты момант надышоў.

Дзяўчына папярэджвае, што ад Стыльскага ёй нічога не трэба, проста ў яе ёсць «наіўная мара пазнаёміцца са сваім татам».

Як толькі Юрый апублікаваў гэтыя скрыншыты, яму ў асабістыя паведамленні пасыпаліся дзясяткі просьбаў прызнаць іх сынамі і дочкамі.

Як толькі Юрый апублікаваў гэтыя скрыншыты, яму ў асабістыя паведамленні пасыпаліся дзясяткі просьбаў прызнаць іх сынамі і дочкамі.

У музыкі пыталіся, навошта ён апублічвае такія інтымныя моманты свайго жыцця. «Мне няма чаго хаваць. Калі гэта праўда, то гэта ж шчасце — дачка. Забухаем усім інстаграмам», — адказаў ён.

«Ад такой сітуацыі не застрахаваны ніводзін больш-менш вядомы артыст. У маёй бурнай маладосці магло нешта такое і здарыцца, я не буду адмаўляцца. Гэта цяпер я пасталеў. Мне прапаноўвалі зрабіць аналіз ДНК, калі што, я гатовы. Гэта вельмі прышпільна, падобна да перадачы «Шукаю цябе». Можна хайпануць на ўсёй гэтай гісторыі», — пракаментаваў «НН» Юрый.

Як на гэтую навіну адрэагуе сённяшняя каханая? «Калі чалавек мяне не зразумее, то гэта не мой чалавек. Не задні ж ход мне даваць?», — адказвае Юрый.

На выступе «Дай дарогу!».

На выступе «Дай дарогу!».

Аднак Стыльскі схільны ўсё ж лічыць, што гэта розыгрыш. Пакуль што пра гэта сведчыць тое, што «дачка» ніяк не дашле яму фотаздымкі сваёй маці для працэдуры апазнання.

З іншага боку, гісторыя з нечаканым з'яўленнем пазашлюбных дзяцей здараецца з музыкам не ўпершыню.

Так, у гутарцы з журналістам «НН» у 2015-м годзе ён расказваў:

«Я вёў вельмі дрэнны лад жыцця. Я трапіў пад уплыў, звязаўся з пэўнай кампаніяй, і мне гэта стала цікава. Тады ж з’явіўся і панк-­рок. Карацей кажучы, год таму мне патэлефанавала дзяўчына і паведаміла, што майму сыну 16 гадоў. Вось гэта прыкол. Я спачатку не паверыў, але яна ўсё даказала, усё ўзгадала. Яны жывуць у Італіі, на беразе мора, у іх усё ў парадку і ад мяне нічога не трэба. Проста пазваніла паведаміць: маўляў, ты, Юра, май на ўвазе. А я спытаўся, чаму яна раней не паведаміла. Проста яна аказалася трошкі мутнаватай. У яе былі магчымасці зваліць, яна была непаўналетняй, а ўся радня — мянты. Як яна сказала, мяне проста б пасадзілі, калі б яна сказала, што гэта я. Не было б выхаду зусім, а замуж яна не хацела. І цяпер кажа мне, каб я меў на ўвазе, што я padre. Я, з аднаго боку, нават абрадаваўся. Мы нядаўна пазнаёміліся з сынам — яны прыязджалі сюды. Дарослы хлопец ужо, высокі. Я яму сказаў «ciao».

Юрый паабяцаў трымаць усіх у курсе развіцця падзей.

Чытайце таксама:

Спакуслівыя танцы і генератар бульбы: 18 найлепшых кліпаў беларускіх выканаўцаў у 2018 годзе ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?