Інцыдэнт адбыўся 23 студзеня каля 19:00 на аўтобусным прыпынку каля завода парашковай металургіі. Жанчына з унукам чакалі знаёмага, піша mlyn.by

54-гадовы п'яны мужчына падышоў і папрасіў запалак. Пацярпелая адказала, што запалак няма і атрымала два ўдары ў твар.

На прыпынку стаялі людзі, але ніхто не ўмяшаўся і не абараніў жанчыну. Пакуль яна выклікала міліцыю, падазраваны сеў у аўтобус і з'ехаў.

Раскрыць злачынства дапамаглі камеры відэаназірання — недалёка ад прыпынку знаходзіцца гандлёвы цэнтр.

Мужчына працуе на адным з прадпрыемстваў горада. Сам ён тлумачыць, што падрабязнасьцяў інцыдэнту на прыпынку не памятае, паколькі быў п'яны. Матыву здзяйснення злачынства патлумачыць не можа. Цяпер ён у ізалятары.

Здароўю пацярпелай нічога не пагражае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0