Wikimedia

Wikimedia

Ва ўзросце 86 гадоў пайшоў з жыцця кампазітар і піяніст, тройчы лаўрэат кінапрэміі «Оскар» Мішэль Лёгран.

Творчыя дасягненні Лёграна былі неаднаразова адзначаны шматлікімі прызамі і ўзнагародамі. Акрамя трох статуэтак «Оскар», у яго калекцыі узнагарод былі пяць прэмій «Грэмі» і адзін «Залаты глобус». Лёгран, напрыклад, аўтар музыкі да фільма «Шэрбурскія парасоны»

Лёгран атрымаў у 1969 г. «Оскара» за песню The Windmills of Your Mind з фільма «Афера Томаса Краўна»

Мішэль Лёгран нарадзіўся 24 лютага 1932 года ў Парыжы. У 1935 годзе з дома сышоў яго бацька. Лёгран ніколі не дараваў яму і не пераставаў паўтараць, што яго дзяцінства прайшло пад знакам адзіноты. «Я ненавідзеў жорсткі свет дзяцінства гэтак жа, як і свет дарослых».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0