Насельніцтва Мінска па стане на 1 студзеня 2019 года склала 1 992 800 чалавек. Гэта найбольшы паказчык у гісторыі сталіцы Беларусі.

фота Сяргея Гудзіліна.

фота Сяргея Гудзіліна.

Роўна год таму статыстыка фіксавала ў Мінску 1 982 400 жыхароў. Такім чынам, за год лічба вырасла на 10 400 чалавек.

Аднак такі рост выглядае дзіўным — статыстыка наконт колькасці насельніцтва публікуецца кожны квартал. І моцныя скачкі адбываюцца толькі перад Новым годам.

  • 1 ліпеня 2017 — 1 975 800 
  • 1 кастрычніка 2017 — 1 974 100 (-1700)
  • 1 студзеня 2018 — 1 982 400 (+8300)
  • 1 красавіка 2018 — 1 982 700 (+300)
  • 1 ліпеня 2018 — 1 981 700 (-1000)
  • 1 кастрычніка 2018 — 1 980 400 (-1300)
  • 1 студзеня 2019 — 1 992 800 (+12400)
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?