Як паведамляе балгарскі сайт Faktor.bg, 24 студзеня завяршылася чарговае пасяджэнне Сінода Балгарскай Праваслаўнай Царквы, дзе асноўнай тэмай было ўкраінскае пытанне. Прыхільнікі траіх прарасейскіх мітрапалітаў Гаўрыіла Ловецкага, Іаана Варненскага і Данііла Відзінскага правялі перад будынкам Сінода акцыю ў падтрымку пазіцыі Маскоўскага Патрыярхата з заклікам асудзіць дзеянні патрыярха Варфаламея.

Да гэтых мітрапалітаў ў Сінодзе таксама далучыліся мітрапаліт Іянікій Слівенскі, Антоній Заходнееўрапейскі, Серафім Неафіт і Рыгор Урацанскі, якія падалі прашэнне патрыярху і Сіноду падтрымаць пазіцыю РПЦ і яе філіяла ва Украіне, тэрытарыяльную цэласнасць Маскоўскага Патрыярхата, у тым ліку і за межамі РФ, а таксама абвясціць Сусветнага Патрыярха ерэтыком.

У сваю чаргу патрыярх Балгарскі Неафіт падкрэсліў, што Украіна з'яўляецца незалежнай краінай, таму павінна мець аўтакефальную царкву. Ён перадаў просьбу мітрапалітаў-русафілаў на разгляд кананічнай камісіі. Патрыярха падтрымалі таксама мітрапаліты ЗША, Канады і Аўстраліі Іосіф, Рыгор Вялікатырнаўскі, Ігнат Плевенскі, Мікалай Плоўдзіўскі, Амвросій Дарастольскі, Навум Русенскі і Цыпрыян Старазагорскі.

Такім чынам, просьба аб падтрымцы Маскоўскай царквы набрала 7 галасоў, супрацьлеглае меркаванне атрымала 8 галасоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0