Ігар Шуневіч, скрыншот з праграмы «Маркаў. Нічога асабістага».

Ігар Шуневіч, скрыншот з праграмы «Маркаў. Нічога асабістага».

— Наколькі высокі сярод сілавікоў узровень гамафобіі?

— Я б не сказаў, што ён высокі.

— Як у цэлым у грамадстве?

— Не, там якраз наадварот: гэта не выражана ў такіх формах, ніхто не дазволіць сабе, як Шуневіч, сябе адкрыць. Прынамсі я такога не чуў. Гэта ўсё ж узровень асабістай культуры.

У мяне быў там [у турме — Рэд.] такі выпадак. Смешны, ці не смешны. Калі ў кубрык прыйшлі медычныя браты, афіцэры, якія звычайна выдаюць там пігулкі ці працуюць у гэтай бальнічцы. Яны прыходзяць правяраюць санабстаноўку. Залазяць у тумбачкі, каб кілбаса не валялася, каб астаткі ежы нейкай не былі. Такі рэгулярны абыход. Харошыя хлопцы такія. Мне там адзін на адзін казалі: «Трымайся». Пасылалі сігналы нейкія, што добра ставяцца да мяне. І вось заходзяць у секцыю, паглядзелі, у маю тумбачку нават не залезлі, там нармальна ўсё. І пытаюцца: «Алесь, ну вось скажы, а як ты ставішся да гомасэксуалістаў?» Я гляджу: уся камера так «ам» — і глядзяць на мяне, што я адкажу. Вось узровень.

— Што вы адказалі?

— Я нейкім чынам адказаў, усё нармальна абышлося. Ніхто мяне за гэта потым не чапляў. Узровень адносін вось такі. Потым адзін ужо на развітанне сказаў: «Не, нам гэтага не трэба! Так і скажыце ў Еўропе — нам гэтага не трэба!» Гэта было трагікамічна, таму што я там сядзеў зусім без аніякіх правоў. У якой Еўропе я мог нешта сказаць? Шчыра кажучы, і пагаварыць з імі нармальна таксама не мог. У калоніях гэта тэма табуізаваная. Гэта табу. Там ёсць багата такіх забабонаў, якія рэальна існуюць.

— Чаму Шуневіч, як вам падаецца, так часта ўздымае гэтую тэму? Публічна выкарыстоўвае вельмі абразлівыя выразы ў адносінах да прадстаўнікоў ЛБГТ-супольнасці. Пра што гэта сведчыць?

— Я мяркую, пра ягоны ўзровень інтэлігентнасці і адукацыі. Ён, як кажуць, ніжэй плінтуса. Чалавек проста з квадратным падыходам і разуменнем гэтага свету. Разуменнем гэтага, як «чорна-белы» свет. Вось такі яго ўзровень інтэлектуальны.

Глядзець выпуск цалкам:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?