Да 22 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі ноччу 28 студзеня, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна па заходняй палове краіны прагназуецца невялікі снег, слабая мяцеліца. Днём па паўднёва-заходніх раёнах пройдзе мокры снег. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман, у дзённыя гадзіны ў паўднёва-заходніх раёнах слабы галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-ўсходні парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў марозу, пры праясненнях — мінус 16-22 градусаў, максімальная тэмпература ў сярэдзіне дня — 3-9 градусаў ніжэй за нуль. Па паўднёвым захадзе ноччу будзе 4-8 градусаў марозу, днём — ад мінус 2 да плюс 1 градуса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0