Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў абверг інфармацыю пра тое, што ў Венесуэлу адправілі 400 байцоў з Расіі.
Фота: kremlin.ru.
«Ды не, канечне», — адказаў Пяскоў у эфіры праграмы «Масква. Крэмль. Пуцін» на пытанне, ці пацвярджае афіцыйна Расія адпраўку байцоў у Венесуэлу.
З'яўленне падобнай інфармацыі Пяскоў з усмешкай пракаментаваў словамі: «Хто баіцца, таму ўваччу дваіцца».
25 студзеня Reuters са спасылкай на крыніцы паведаміў, што наёмнікі з расійскіх прыватных вайсковых кампаній адпраўленыя ў Венесуэлу для аховы дзеючага прэзідэнта Нікаласа Мадуры.
0
0
0
0
0
0