ЗША ўзмацнілі ціск на краіны Еўрасаюза ў сувязі з будаўніцтвам газаправода «Паўночны паток — 2». Пра гэта са спасылкай на неназванага высокапастаўленага чыноўніка з Белага дома паведамляе Handelsblatt.

Працы на германа -расійскім газаправодзе працягваюцца, адзначае выданне. Спецыялісты ўжо праклалі траціну ўсяго газаправода даўжынёй 1230 кіламетраў. Будаўніцтва павінна завяршыцца да канца года. Аднак ЗША гэта не задавальняе.

«Надышоў час дзейнічаць», — заявіў суразмоўца газеты з адміністрацыі ЗША, падкрэсліўшы, што ў Вашынгтоне мяркуюць: ЕС павінен «прыняць меры, перш чым Расія акажа на еўрапейскіх партнёраў [ЗША] велізарны ўплыў».

«Мы хочам, каб праект спыніўся», — дадала крыніца выдання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0