З Траццякоўскай галерэі прапала адно з палотнаў Куінджы. Пра гэта ТАСС паведамілі ў нядзелю ў прэс-службе расійскага міністэрства культуры са спасылкай на словы дырэктара Дэпартамента музеяў Уладзіслава Конанава.

Ён адзначыў, што на «дадзены момант пацвярджаецца факт адсутнасці работы «Ай-Петры. Крым» і наяўнасць у Траццякоўскай галерэі вялікай колькасці паліцэйскіх».

Пазней афіцыйны прадстаўнік МУС Ірына Воўк паведаміла, што паліцэйскія ўжо шукаюць невядомых, якія выкралі карціну Куінджы.

«Паліцыя высвятляе невядомых, якія выкралі карціну Архіпа Куінджы. У паліцыю звярнуліся работнікі аховы аднаго з музеяў сталіцы з паведамленнем пра тое, што пры ажыццяўленні відэаназірання за экспазіцыяй яны ўбачылі, што невядомыя асобы знялі са сцяны адной з залаў карціну і збеглі з месца здарэння. Супрацоўнікамі высветлена, што выкрадзена работа Архіпа Куінджы «Ай-Петры. Крым», — сказала яна.

Падазраванага ў крадзяжы карціны Куінджы з Траццякоўкі затрымалі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0