Сёння раніцай у 10.33 на «101» паступіла паведамленне, што нехта тоне ў рацэ Свіслач у раёне моста па вул. Арлоўская, паведамляе 112.by.

Пасля прыбыцця на месца здарэння ратавальнікі выявілі ў рацэ сабаку. Жывёла была выратавана.

Сабаку забралі ў пажарную аварыйна-выратавальную частку №6, на сабаку ёсць ашыйнік з нумарам.

Ратавальнікі просяць гаспадароў сабакі звяртацца па адрасе: вул.Нарачанская, 9, тэлефон: 8 (017) 334 12 13.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0