pixabay.com

pixabay.com

Часопіс Global Finance прадставіў рэйтынг самых бяспечных краін свету на 2019 г..

Спецыялісты разлічылі індэкс бяспекі для 128 краін (Беларусь чамусьці адсутнічае ў гэтым спісе). Пры складанні рэйтынгу ўлічвалася імавернасць ваеннага канфлікту, узровень злачыннасці і асабістай бяспекі грамадзян, узровень эканамічнага развіцця і імавернасць стыхійнага бедства.

У першую дваццатку самых бяспечных краін увайшлі еўрапейскія дзяржавы з развітой эканомікай і добрай сістэмай аховы здароўя. Першае месца ў рэйтынгу заняла Ісландыя. На другім месцы апынулася Швейцарыя, на трэцім - Фінляндыя. У дзясятцы Партугалія, Аўстрыя, Нарвегія, Катар, Сінгапур, Данія, Новая Зеландыя.

Самымі небяспечнымі краінамі свету сталі Гватэмала, Емен і Філіпіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0