Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім будзе вылучацца кандыдыткай у прэзідэнты Беларусі на найбліжэйшых выбарах. Пра гэта яна заявіла ў эфіры Еўрарадыё.

Па яе словах, да такога кроку яе змушае актывізацыя ненавіснікаў Беларусі. «Я вымушаная рэагаваць, пакуль не рэагуюць дзяржаўныя органы», — заявіла Анісім. 

Алена Анісім — старшыня Таварыства беларускай мовы (ТБМ). Разам з Ганнай Канапацкай яна прадстаўляе грамадзянскую супольнасць у Палаце прадстаўнікоў. 

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца напрыканцы 2019 года або ў 2020-м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0