Затрыманы расійскі сенатар Рауф Арашукаў на допыце заявіў, што кепска валодае рускай мовай і запатрабаваў перакладчыка, якога яму забяспечылі, паведамляе Следчы камітэт Расіі.
Фота: ТАСС.
Сенатару прад'явілі абвінавачванне па артыкулах «удзел у злачыннай супольнасці», «ціск на сведкаў», «забойства») КК Расіі. У сваю чаргу яго бацька Рауль Арашукаў абвінавачваецца па артыкулах «стварэнне злачыннай супольнасці з выкарыстаннем свайго службовага становішча» і «махлярства».
Рауфа Арашукава затрымалі 30 студзеня ў ходзе пасяджэння Савета Федэрацыі ў прысутнасці генеральнага пракурора Расіі Юрыя Чайкі і старшыні Следчага камітэта Аляксандра Бастрыкіна.
Чытайце таксама:
32-гадовага расійскага сенатара затрымалі проста на пасяджэнні. Яго падазраюць у дачыненні да двух забойстваў
0
0
0
0
0
0