30 студзеня на электронны адрас школы № 55 прыйшло паведамленне пра тое, што ва ўстанове будзе закладзена выбуховае прыстасаванне. Яго прывядуць у дзеянне ў выпадку атрымання адмоўных адзнак па выніках кантрольнай работы, паведамляе БелТА.

На месца выехалі сапёры, міліцыя, вайскоўцы, следчыя. Навучэнцаў і настаўнікаў эвакуявалі, выбуховага прыстасавання не знайшлі.

Зараз усе сілы праваахоўнікаў кінутыя на пошукі жартаўніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0