Shutterstock.com

Shutterstock.com

Еўрапейскі парламент прызнаў лідара венесуэльскай апазіцыі Хуана Гуайдо «адзіным і законным часовым прэзідэнтам» рэспублікі, піша svoboda.org

Раней краіны ЕС заяўлялі, што пойдуць на такі крок, калі ў Венесуэле ня абвесцяць датэрміновыя выбары. Прэзідэнт Нікалас Мадура адхіліў ультыматум.

Прызнанне Гуайдо часовым кіраўніком дзяржавы — да моманту правядзення ў краіне «свабодных і празрыстых выбараў» — падтрымалі 439 членаў Еўрапарламента, супраць выказаліся 104, яшчэ 88 - устрымаліся. Парламентарыі таксама асудзілі рэпрэсіі і гвалт падчас пратэстаў у Каракасе, запатрабавалі спыніць парушэнні правоў чалавека і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0