7 ліпеня 2018 года ў двары дамоў па вуліцы Амельянюка ў Мінску невядомы падпаліў тры легкавікі. Падазраванага затрымалі. Ім аказаўся 39-гадовы беспрацоўны жыхар Мінска, паведамляе Следчы камітэт.

Ён арэндаваў аўтамабіль, каб прыехаць на месца здзяйснення злачынства. Раніцай 7 ліпеня адправіўся на неахоўную аўтамабільную стаянку ў двары дамоў па вуліцы Амельянюка. Там расставіў петарды і батарэі салютаў. Таксама раскідаў па ўсёй плошчы патроны, курыныя тушкі, свіныя языкі і вушы. Затым разліў па перыметры паркоўкі бензін і дызельнае паліва, а таксама два слоікі з фарбай. Астатнюю частку паліва пераліў у металічныя каністры — частку выліў на аўтамабілі, а каністры расставіў па тэрыторыі стаянкі.

Усяго ў выніку ён знішчыў тры легкавікі з маёмасцю на суму больш за 20 тысяч рублёў.

Аказалася, што падазраваны мае псіхічную хваробу.

Крымінальную справу перадалі пракурору для накіравання ў суд і прымянення мер бяспекі і лячэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0