Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія пакідае за сабой права рэагаваць у выпадку пагрозы парушэння права на свабоду веравызнання ў суседніх краінах. Пра гэта ён сказаў на мерапрыемстве з нагоды дзесяцігоддзя інтранізацыі кіраўніка РПЦ Кірыла, паведамляе ТАСС.

Фота: kremlin.ru.

Фота: kremlin.ru.

Так, каментуючы стварэнне ва Украіне аўтакефальнай царквы, Пуцін зноў паскардзіўся на нібы ўмяшанне ўкраінскіх улад у царкоўныя справы і дадаў, што ў Расіі падобныя дзеянні лічаць «абсалютна недапушчальнымі».

«Мы паважалі і будзем паважаць незалежнасць царкоўнага жыцця, тым больш у суседняй суверэннай краіне. Тым не менш, пакідаем за сабой права рэагаваць і рабіць усё для абароны праў чалавека, у тым ліку і на свабоду веравызнання», — сказаў Пуцін.

Таксама ён падзякаваў Кірылу за «духоўнае кармленне» расійскага войска і заявіў, што гэта нібыта дапамагае афіцэрам і салдатам быць перакананым у сваёй «маральнай праваце».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0