Сёння раніцай у Гомелі 2-гадовая дзяўчынка стала «закладніцай» крэсла. Дарослыя не змаглі дапамагчы, прыйшлося прасіць дапамогі ў ратавальнікаў.
Падчас сняданку дзяўчынка засунула нагу паміж ножкамі драўлянага крэсла. Супрацоўнікі МНС дапамаглі ёй. Дзяўчынка адчувае сябе добра, у шпіталізацыі не мае патрэбы.