У дачыненні да 34-гадовай лунінчанкі, якая ведала, што яна з'яўляецца носьбітам ВІЧ-інфекцыі, завялі ўжо 8 крымінальных спраў, паведамляе Медыя-Палессе.

Пра тое, што ў яе выявілі вірус імунадэфіцыту чалавека, жанчына даведалася 4,5 года таму. Пра гэта яе пісьмова апавясцілі і папярэдзілі аб крымінальнай адказнасці за падстаўленне іншай асобы ў небяспеку заражэння ВІЧ.

У канцы 2018 года Лунінецкі райаддзел Следчага камітэта распачаў супраць жанчыны 3 крымінальныя справы па артыкуле 157 КК Беларусі «Заражэнне вірусам імунадэфіцыту чалавека». Лабараторныя даследаванні пацвердзілі ў траіх мужчын, якія праходзяць пацярпелымі па гэтых справах, наяўнасць ВІЧ.

Жанчыну ўзялі пад варту.

28 студзеня Лунінецкі РАСК завёў справы яшчэ па пяці новых эпізодах па частцы 1 артыкула 157.

Ці заразіліся ВІЧ 5 мужчын, жыхароў Лунінца і раёна, што мелі сэксуальны кантакт з жанчынай, стане вядома пасля атрымання вынікаў аналізаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 8 крымінальных спраў — гэта не мяжа. Паведамляецца, што былі яшчэ эпізоды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0