Памочнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан параіў прэзідэнту Венесуэлы Нікаласу Мадуру і яго саветнікам скарыстацца падрыхтаваным парламентам законам аб амністыі і пакінуць краіну як мага хутчэй.

«Я жадаю Нікаласу Мадуру і яго найвышэйшым саветнікам доўгай, спакойнай пенсіі, жыцця на прыгожым пляжы дзе-небудзь удалечыні ад Венесуэлы, — напісаў ён у чацвер на сваёй старонцы ў Twitter. — Яны [Мадура і дарадцы] павінны скарыстацца амністыяй прэзідэнта Гуайдо і пакінуць краіну. Чым раней, тым лепш».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0