Днём 31 студзеня ў пад'ездзе жылога дома на вул.Судмаліса невядомы чапляўся да малалетняй школьніцы.

«Мужчына зайшоў з ёй у пад'езд, падняўся на паверх і пад пагрозай прадмета, падобнага на нож, запатрабаваў прайсці з ім. Пры гэтым ён хапаў дзяўчынку за твар. Аднак тая не разгубілася, пачала клiкаць на дапамогу і ўкусіла мужчыну за палец, пасля чаго зламыснік збег», — распавялі ў ГУУС.

Інфармацыю пра мужчыну можна паведаміць у Ленінскае РУУС Мінска або па тэлефонах: +375296694932, +375333478028, + 375296743711.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0